Максім Мірны прайграў у стартавым матчы турніру "Austrian Open"

Максім Мірны прайграў у першым матчы адзіночнага разраду турніру "Austrian Open" у Кюцбюэле.
Беларускі тэнісіст саступіў аўстрыйцу Райнэру Айтцынгеру — 4:6, 6:3, 6:7.

Сёння ў парным разрадзе Мірны ў дуэце з іспанцам Томі Рабрэда згуляе супраць пары Аўгусцін Кальеры (Аргентына)/Ненад Жыманжыч (Сербія).

БелаПАН