Максім Мірны святкуе свой дзень народзінаў у Мінску

Сёння ў беларускага тэнісіста Максіма Мірнага юбілей — яму споўнілася 30 гадоў. Дзень народзінаў ён будзе святкаваць у Мінску разам са сваімі самымі блізкімі людзьмі.
“Еўрарадыё” датэлефанавалася да бацькі Максіма. Мікалай Мікалаевіч кажа, што такога свята ў сям’і даўно не было:

“Упершыню за апошнія 20 гадоў мы ўсе разам сабраліся. Звычайна, кагосьці не было. Звычайна, яго дзень народзінаў мы адзначалі або ў Лондане, або ў Швейцарыі”.

Каб выратавацца ад непагадзі (а ў Мінску сёння ідзе дождж), Мірныя ўжо пабудавалі каля свайго дома на Радужнай вуліцы навес.

Максім сустракае дзень народзінаў з добрым настроем. Разам з ім яго дачушкі — двухгадовая Мелання і Петра, якой яшчэ няма чатырох месяцаў. Дарэчы, Петра Мірная хутка атрымае свой першы беларускі дакумент.

“Робім малодшай дзяўчынцы беларускі пашпарт. Зараз паедзем па Еўропе разам з ёй”, — радасна кажа Мікалай Мірны.

Фота — Photo.ByMedia.net