Максім Мірны ў рэйтынгу АТП апусціўся з 11-га на 14-е месца

Няўдалы выступ на буйным турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе (параза ў першым крузе) адбіўся на рэйтынгу беларускага тэнісіста Максіма Мірнага, які ў апошнія гады выступае толькі ў парным разрадзе. У новым рэйтынгу АТП спартовец займае 14-е месца. На працягу апошніх 17 тыдняў (з 30 лістапада 2009 года) ён быў 11-м. Ад 2 лістапада яго рэйтынг альбо паляпшаўся, альбо не змяняўся, адзначае БелаПАН.

Сёлета беларус і яго індыйскі партнёр Махеш Бхупаці (застаўся на 8-м месцы ў рэйтынгу) удзельнічалі ў чатырох турнірах АТП і толькі ў адным змаглі прайсці ў другі раўнд, дзе таксама зазналі паразу.

У мінулым сезоне Мірны разам з ізраільцянінам Эндзі Рамам дайшоў да фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе. Дзякуючы высокаму рэйтынгу Мірны і Рам выступілі на выніковым турніры ў Лондане, дзе таксама вышлі ў фінал. У цяперашнім годзе пару Мірны — Бхупаці займае 86-е месца ў чэмпіёнскай гонцы.