Максім Мірны “выкінуў” 8 тысяч долараў

Беларускі тэнісіст Максім Мірны выбыў з адзіночнага і парнага разраду Уімблдонскага турніру. У адзіночным разрадзе ён завяршыў сваё выступленне ў другім крузе, калі ў чатырох партыях прайграў аргентынцу Гільерма Каньясу — 7:6, 1:6, 6:7, 6:6 (4:7).

А вось у парным разрадзе, дзе Мірны разам з Юнасам Б’ёркманам былі пасеяныя пад другім нумарам, беларуска-шведскі дуэт сенсацыяна прайграў фіну Ніемінену і шведу Ліндстэту — 6:2, 6:7 (4:7), 5:7, 3:6.

Як паведамляў раней у інтэрв’ю газеце “Комсомольская правда в Беларуси” бацька беларускага тэнісіста Мікалай Мірны, яны разам з сынам знялі кватэру ў Лондане за чатыры тысячы фунтаў (або 8 тысяч долараў) на цэлы месяц.

Цяпер Мірным, каб не шкадаваць страчаных грошай, давядзецца хадзіць на турнір у якасці гледачоў.