Максім Мірны выйграў турнір у Аўстрыі ў парным разрадзе

Беларускі тэнісіст Максім Мірны ў пары з ізраільцянінам Эндзі Рамам выйграў турнір у Вене ў парным разрадзе. У фінале яны перамаглі нямецка-аўстрыйскі дуэт Філіп Петцшнер-Аляксандр Пейя — 6:1, 7:5. Як паведамляе “Прэсбол”, пасля распаду дуэта Мірнага і брытанца Джэймі Мюрэя гэта першы парны тытул беларуса за апошнія 8 месяцаў.