Максім Мірны выйшаў у фінал парнага разраду на турніры ў Маямі
Беларус Максім Мірны і індыец Махеш Бхупаці выйшлі ў фінал тэніснага турніру ў Маямі (ЗША). Агульны прызавы фонд спаборніцтваў складае 4,5 млн долараў. 2 красавіка беларуска-індыйскі дуэт з лікам 7:6 (7:4), 6:4 выйграў у палякаў Марыюша Фырстэнберга і Марціна Маткоўскага, інфармуе БелаПАН.
У іншым паўфінале трэцяя пара турніру Лукаш Длоўгі (Чэхія) — Леандэр Паес (Індыя) узяла верх над іспанцамі Нікаласам Альмагра і Томі Рабрэда — 6:3, 6:0.
Беларускі тэнісіст з'яўляецца чатырохразовым пераможцам спаборніцтваў у Маямі: у 2003-м (са швейцарцам Ражэ Федэрэрам), 2005-м, 2006-м (са шведам Ёнасам Б'ёркманам) і 2009 гадах (з ізраільцянінам Эндзі Рамам).