Максім Мірны зноў прайграў на пачатку турніра

Максім Мірны прайграў на старце тэніснага турніра ў Нямеччыне.
У першым матчы адзіночнага разраду ён сустракаўся з прадстаўніком Аргентыны Хуанам-Ігнасіа Чэлай (7 нумар пасеву). У двух партыях двойчы святкаваў перамогу аргентынец з аднолькавым лікам 6:3.

Мірны аднак працягне выступленні на турніры ў парным разрадзе разам з Міхаілам Зверавым з Нямеччыны.

БЕЛТА