Максім Пяжэмскі скончыў здымаць "Любовь-морковь-2"
Рэжысёр Максім Пяжэмскі скончыў здымкі фільма "Любовь-морковь-2" з Крысцінай Арбакайтэ і Гошам Куцэнкам у галоўных ролях. Калі ў арыгінальным фільме Аляксандра Стрыжэнава (2007) галоўныя героі мяняліся целамі паміж сабою, то ў сіквэле яны мяняюцца целамі з уласнымі дзецьмі. "Любовь-морковь-2" выйдзе на экраны 25 снежня 2008 года.
Сцэнары да абедзвюх карцін напісаў беларускі драматург Андрэй Курэйчык. Максім Пяжэмскі вядомы гледачам па дылогіі "Маці, не гаруй" і "Маці, не гаруй 2".
Па звестках film.ru, першы фільм "Любовь-морковь" сабраў у расійскім пракаце 11,6 мільёны долараў. Бюджэт сіквэла складае тры мільёны долараў.
Фота: www.murmanout.ru