Маладафронтаўцаў аштрафавалі за пікет каля "Валадаркі"

Затрыманых учора маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча і Міколу Дземідзенку сёння судзілі ў Ленінскім судзе Мінску. Дземідзенку суд аштрафаваў на 35 базавых велічыняў (гэта 1 мільён 225 тысячаў рублёў), Змітра Дашкевіча — на 40 базавых (1 400 тысячаў рублёў), паведамляе Радыё Свабода. Міліцыянты звінавацілі хлопцаў у тым, што яны ўдзельнічалі ў несанкцыяваным пікеце. Нагадаем, што пікет каля будынка следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага быў зладжаны маладафронтаўцамі ўвечары 12 лютага. Акцыя адбывалася на знак салідарнасці з затрыманымі прадпрымальнікамі з Ваўкавыску Мікалаем Аўтоховічам, Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкам.