Маладафронтаўцу Яўгену Скрабцу пагражаюць гаўптвахтаю

Як паведаміў прэс-службе МФ бацька Яўгена Скрабца, напярэдадні дэмабілізацыі з воска маладафронтаўцу пагражае гаўптвахта. Дакладная прычына магчымага пакарання пакуль невядомая.

Перад гаўптвахтаю ў салдат правяраюць стан здароўя. Учора Яўген Скрабец меў тэмпературу вышэй 37 градусаў. Калі медыкі прызнаюць сёння Яўгена здаровым, яго могуць накіраваць адбываць арышт.