Маладафронтаўцы з аўторка спрабуюць аднавіць свой сайт
18 студзеня прыкладна ў 14 гадзінаў быў заблакаваны доступ да сайту "Маладога Фронту" (арганізацыя, афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі).
Зайсці на яго не могуць як наведвальнікі, так і адміністратары: на старонцы ўпарта высвечваецца допіс "У вас няма дазволу на доступ да гэтага серверу".
Як паведамілі прэс-службе "МФ", тэхнічныя спецыялісты, што зараз спрабуюць аднавіць сайт, партал падвергся надзвычай моцнай і працяглай атацы і ўсе файлы з яго былі выдаленыя. Праца па аднаўленню сайта ідзе ўжо суткі. Ці будуць вынікі працы паспяховымі — невядома.
Актывісты арганізацыі схільныя лічыць датычнымі да праблемаў з сайтам супрацоўнікаў спецслужбаў. За апошні тыдзень на допыты ў КДБ былі выкліканыя дзясяткі актывістаў, і галоўныя пытанні на ўсіх допытах тычыліся працы сайта, ягоных адміністратараў і журналістаў.