Маладафронтавец Юльян Місюкевіч знайшоўся на Акрэсціна
Працяглы час пра лёс хлопца зусім не было звестак. Сувязь з гэтым студэнтам-фізікам перарвалася, калі яго забралі на гутарку ці допыт — пакуль невядома, на што — у КДБ. Гэта адбылося 6 студзеня адразу пасля таго, як Місюкевіч здаў экзамен ва ўніверсітэце. Ягоны лёс высветліла студэнтка Таццяна Шапуцька метадам эксперымента. Яна проста паехала на Акрэсціна і перадала перадачу на ягонае імя. Перадачу прынялі, а значыць ён там, піша “Наша Ніва”. Праўда, ці надоўга ён туды трапіў і за што, пакуль невядома. Можна меркаваць, што Юльяна Місюкевіча будуць судзіць за ўдзел у “несанкцыянаваным мерапрыемстве” па артыкуле Адміністратыўнага кодэкса, але да святаў яго папросут не паспелі завезці ў суд.