Маладая беларуска загінула на Гоа
Паліцыя індыйскага штата Гоа праводзіць расследаванне па факце смерці 28-гадовай беларускі Вольгі Бабіч.
Цела беларускі было знойдзена ў рацэ недалёк ад адной з мясцовых вёсак. Следства вызначыла, што увечары 7 сакавіка дзяўчыну з двума мужчынамі бачылі ў пакоі, які цягам апошніх пяці месяцаў здымала беларуска. Маладыя людзі вельмі шумна паводзіліся, так, што суседзям давялося выклікаць паліцыю.
На наступны дзень пасля паўдня Вольга была знойдзеная мёртвай. Першапачаткова паліцыя вырашыла, што дзяўчына пад удзеяннем наркотыкаў здзейсніла самагубства. Аднак афіцыйная версія сдарэння пакуль не разгалошваецца, бо паліцыя чакае правядзення ўскрыцця.
Між тым, справа абцяжарваецца тым, што ўскрыццё цела немагчыма праводзіць без адпаведнага дазволу альбо сваякоў памерлай, альбо беларускай амбасады, перадае "Тэлеграф" са спасылкай на The Times of India.