Маладую маці знайшлі ў лесе засіленай
21-гадовую Лізавету з Мінска шукалі амаль два тыдні. Яна выйшла з дому 4 чэрвеня — і знікла.
Знайшлі яе ў лесе каля пасёлка Мачулішчы, за 20 км ад дома, піша “Наша Ніва”.
Як паведаміла прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, дзяўчына вісела ў пятлі. Іншых пашкоджанняў на целе няма. Праводзіцца праверка, прызначаны шэраг экспертыз.
Лізавета была замужам і гадавала дачку. Выйшла замуж за замежніка. Хлопец прыехаў з Нігерыі ў Мінск вучыцца — у Медыцынскі ўніверсітэт. Тут закахаўся ў беларускую прыгажуню. Яна заканчвала Мінскі гандлёвы каледж.