Малады матацыкліст разбіўся насмерць пад Ваўкавыскам
Трагедыя здарылася ў пасёлку Рось.
20-гадовы хлопец набываў там матацыкл “Трыумф”, які быў зняты з уліку для продажу і тэхагляду не праходзіў. Пакупнік дамовіўся з прадаўцом пра цану і вырашыў паспрабаваць транспартны сродак на справе. Для гэтага байкер выбраў просталінейны асфальтаваны ўчастак вуліцы. Ён разагнаўся і проста на вачах у прадаўца на шалёнай хуткасці наскочыў на бардзюрны камень. Пасля ўдараў у некалькі дрэваў хлопец паваліўся на газон і загінуў.
Ён ніколі не меў правоў кіроўцы і чатыры месяцы таму быў аштрафаваны за язду без адпаведнага пасведчання, перадае БелаПАН.