Малады чалавек вылавіў з ракі 100 тысяч еўра

Малады чалавек вылавіў з ракі 100 тысяч еўра

У Вене малады чалавек заўважыў у Дунаі банкноты вартасцю 100 і 500 еўра. Іх было шмат, і ён кінуўся ў ваду ды пачаў вылоўліваць грошы. Мінакі палічылі, што хлопец збіраецца скончыць жыццё самагубствам і выклікалі паліцыю. Праваахоўнікі выцягнулі з Дуная маладога чалавека і дапамаглі яму сабраць еўра — агулам каля 100 тысяч.

РІА "Новости" адзначае, што паліцыя праводзіць расследаванне, шукае ўладальніка грошай, высвятляе абставіны, пры якіх яны трапілі ў раку. Пакуль няма дадзеных, што адбылося крымінальнае злачынства.  

Дарэчы, хлопец заявіў, што збіраўся аддаць грошы паліцыі. Паводле закону ён можа прэтэндаваць на 5-10% ад знойдзенага. Таксама ў яго ёсць права і на ўсю суму, калі яе законны ўладальнік не знойдзецца на працягу года.

Фота з архіву, Fotolia, kurier.at.

Малады чалавек вылавіў з ракі 100 тысяч еўра
Малады чалавек вылавіў з ракі 100 тысяч еўра