Малады фронт ініцыюе далучэнне Беларусі да Балонскай сістэмы
Малады фронт распачаў кампанію за далучэнне Беларусі да Балонскай сістэмы “Еўрапейская адукацыя” . Размовы пра гэта на вышэйшым узроўні ідуць шмат год, але зрухаў няма, кажа адзін з ініцыятараў кампаніі Аляксей Валабуеў. "Гэта праблема больш палітычная. Бо далучэнне патрабуе пэўную аўтаномію для навучальных устаноў і мабільнасць студэнтаў, якія змогуць ездзіць у краіны Еўропы. Гэта не супадала з ідэалогіяй дзяржавы, таму працэс замарудзілі".
Мэта кампаніі давесці да ўладаў неабходнасць далучэння да Балонскай сістэмы і далучыць Беларусь да яе. А таксама праінфармаваць выкладчыкаў і студэнтаў аб плюсах далучэння.
Ініцыятары запусцілі сайт кампаніі, дзе можна знайсці інфармацыю пра сутнасць Балонскага працэсу і яго плюсы. Таксама створаныя суполкі ў сацыяльных сетках і арганізаваны збор подпісаў. Плануюцца таксама канферэнцыі і дыскусійныя клубы.