"Малады Фронт" распачынае кампанію "Сыходзь"

19 верасня на паседжанні "Маладога Фронту" было прынята рашэнне аб правядзенні грамадскай кампаніі "Сыходзь!". Мэтай акцыі з'яўляецца данясенне грамадству Беларусі інфармацыі аб тым, што рэгістрацыя Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты ёсць незаконнаю.

У прэс-рэлізе моладзевай арганізацыі гаворыцца, што калі кіраўнік краіны Беларусі будзе зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты, а дэмакратычныя кандыдаты — не, "Малады Фронт" бярэ на сябе адказнасць за правядзенне кампаніі байкоту выбараў і арганізацыю мабілізацыі грамадства на "Плошчу" 19 снежня 2010 году.

На паседжанні таксама была прынята рэзалюцыя "Толькі мы самі", якая заклікае беларускіх палітыкаў ускладаць свае спадзевы не на знешнюю сілу — захад або ўсход, а на беларускі народ і нацыянальныя інтарэсы Беларусі.