"Малады фронт" рыхтуе ў Мінску марш “За незалежнасць!”
Вулічную акцыю пад назвай “За незалежнасць!” рыхтуе ў Мінску зарэгістраваная ў Чэхіі арганізацыя "Малады фронт". Запланавана, што яна пачнецца ўвечары 14 траўня на Кастрычніцкай плошчы.
Як адзначае "Белорусский партизан", маршам “За незалежнасць!” маладафронтаўцы збіраюцца выступіць супраць спробаў "здаць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі". Таксама моладзь збіраецца засведчыць сваё імкненне абараніць беларускую палітычную, эканамічную і рэлігійную спадчыну.