Маладым беларускім хакеістам-зборнікам давядзецца прайсці допінг-кантроль
Усе кандыдаты ў юнацкую і маладзёжную зборныя Беларусі па хакею пройдуць допінг-кантроль. Такія захады ў нашай краіне прымаюцца Федэрацыяй хакею пасля трагічнай смерці 19-гадовага расійскага хакеіста Аляксея Чарапанава. Кіраўніцтва Кантынентальнай хакейнай лігі ўжо пачало рабіць захады, каб допінг-кантроль хакеістаў стаў больш жорсткім.
Паводле словаў спартыўнага дырэктара Федэрацыі хакею Беларусі Ўладзіміра Швабоўскага, у бліжэйшы час будуць правераныя ўсе кандыдаты ў юнацкую (да 18 гадоў) і маладзёжную (да 20 гадоў) зборныя Беларусі.
Як паведамляе БЕЛТА, больш інтэнсіўныя праверкі ў чэмпіянаце Беларусі прызначаныя на вясну, калі пачнецца рашаючая стадыя турніра. У плэй-оф тэсты збіраюцца рабіць практычна ў кожным матчы.