Маладым інвалідам дапамогуць павысіць канкурэнтаздольнасць на рынку працы
Са снежня 2010-га па люты 2011 года грамадскае аб'яднанне "Розныя-Роўныя" пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэалізуе праект "Цяжкая праца" па павышэнні канкурэнтаздольнасці на рынку працы маладых інвалідаў, паведамляе БелаПАН. Як паведаміў старшыня ГА "Розныя-Роўныя" Вадзім Калошкін, мэта праекта — матываваць маладых інвалідаў да пошуку працы. У ім возьме ўдзел 15 чалавек. На працягу трох месяцаў моладзь наведае 12 мерапрыемстваў. Гэта семінары, на якіх інвалідаў навучаць рэальна ацэньваць сітуацыю на рынку працы і свае магчымасці, правільна складаць рэзюме і прадстаўляць сябе работадаўцу падчас гутаркі. З маладымі людзьмі будуць працаваць юрысты, псіхолагі, прадстаўнікі кадравых агенцтваў і патэнцыяльныя наймальнікі.