Маладыя чэхі не разбіраюцца ў кантрацэптывах

Напярэдадні Сусветнага дня кантрацэпцыі ў Чэхіі апублікаваныя вынікі даследавання пра выкарыстанне прэзерватываў і іншых кантрацэптываў маладымі людзьмі. Даследаванне выявіла, паведамляе Novoya.com, што сучасныя падлеткі пачынаюць жыць полавым жыццём ва ўзросце 16 гадоў. Больш за палову з іх лічаць, што яны добра інфармаваныя пра метады кантрацэпцыі. Аднак больш за траціну прызнаюцца, што не карыстаюцца кантрацэптывамі падчас сэксу з новым партнёрам. У Чэхіі за апошні год было праведзена болей за дзве тысячы абортаў дзяўчатамі ва ўзросце ад 15 да 19 гадоў.

Даследаванне таксама выявіла, што моладзь у шмат якіх краінах свету лічыць самым эфектыўным метадам прадухілення цяжарнасці перарыванне палавога акту.