Маладыя гродзенцы адсвяткавалі Купалле (фота)

Некалькі дзясяткаў маладых людзей з Гродна і іх сябры з Польшчы 2 ліпеня адсвяткавалі Купалле над Нёманам. Свята было арганізаванае з ініцыятывы прыватных асобаў.
Былі танцы, музыка, спевы, купальскае вогнішча, абрады. Кульмінацыйным пунктам свята было спальванне пудзіла з сена - як сімвалічны акт ачышчэння. Напрыканцы маладзёны пускалі вянкі па Нёмане.