Маладыя і студэнты любяць арэндаваць мінскія трамваі

Арэнда трамваяў карыстаецца вялікай папулярнасцю ў мінчукоў, паведамляе БЕЛТА. Асаблівай папулярнасцю яна карыстаецца на вяселлях, а таксама ў школьнікаў і студэнтаў. Упершыню магчымасць пракаціцца ў замоўленым вагончыку з'явілася ў жыхароў сталіцы ў 2006 годзе — жадаючых выявілася больш за тры дзесяткі. У мінулым жа годзе ў Мінску можна было назіраць ужо 70 упрыгожаных вагонаў.

Заказчык можа абраць любы маршрут, час шляху (але не меней за 2 гадзіны), марку вагона і на свой густ яго ўпрыгожыць. Пры гэтым улічваюцца ўсё пажаданні: праехаць па рэйках з куфлем шампанскага можна нават і ўначы. Кошт адной гадзіны пракату каштуе ад 60 тыс.руб да 250 тыс.руб.