Малатабоец Іван Ціхан паказаў лепшы вынік сезона ў свеце

Беларускі малатабоец Іван Ціхан выйграў міжнародны турнір «Мемарыял Янаша Кусачынскага» ў Варшаве. Ціхан паказаў лепшы вынік сезона ў свеце. З трэцяй спробы ён кінуў снарад на 82,58 метры. Беларус Вадзім Дзевятоўскі быў толькі пятым з вынікам 78,59 метры.

Прессбол