Малдова ў дзень выбараў і пасля (фотарэпартаж)
Карэспандэнт Еўрарадыё пабываў у Кішынёве падчас парламенцкіх выбараў і наведаў штабы асноўных палітычных партый. Тады ніякіх рэвалюцый нават не адчувалася. Па прыездзе ў сталіцу Малдовы адразу кінулася ў вочы вялікая колькасць абменных пунктаў, чысціня на вуліцах, вялікія кошты на прадукты і... малая колькасць мінакоў. З чатырох з паловай мільёнаў жыхароў краіны больш за мільён знаходзіцца на заробках за мяжой.
Без вялікіх праблем удалося завітаць у штабы трох асноўных апазіцыйных палітычных партый. А гэта — Альянс “Наша Малдова”, Ліберальна-дэмакратычная партыя і Ліберальная партыя. Усе яны на гэтых выбарах прайшлі ў парламент.
Ва ўсіх партыях мне заявілі, што камуністы збіраюцца фальсіфікаваць выбары. Аднак былі стрыманыя і казалі, што прымуць рашэнне аб сваіх далейшых дзеяннях пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў. Пры гэтым ніхто не сказаў, што магчыма рэвалюцыйнае развіццё падзеяў.
На парламенцкія выбары апазіцыйным партыям давялося ісці паасобку — камуністы прынялі законапраект, які забараняў стварэнне выбарчых блокаў. Праўда ў адрозненні ад Беларусі, апазіцыя Малдовы мае свае газеты, свой тэлеканал у сталіцы, прадстаўнікоў ва ўладзе розных узроўняў, іх штабы размяшчаюцца ў самым цэнтры Кішынёва.
У дзень выбараў, у горадзе практычна нічога не нагадвала, што праходзяць выбары. Сваю агітацыю палітычныя партыі павінны былі прыбраць з вуліцаў уласнаручна. Знайсці атрымалася толькі некалькі плакатаў, якія запрашалі прыняць удзел у выбарах.
І толькі ад’язджаючы з горада я пачуў як з нейкага адміністратыўнага будынку праз дынамікі гучала малдаўская папса- відавочна там размяшчаўся выбарчы ўчастак.
А вось так Малдова выглядае сёння (фота агенцтва Reuters):