Малена Морд: Хутка распачнецца дыялог па візавым рэжыме
Дырэктар аддзела шведскага МЗС па справах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў эксклюзіўным інтэрв’ю Еўрарадыё распавяла пра тое, як Стакгольм збіраецца падтрымліваць беларускую мову, пра кантакты з уладамі і апазіцыяй, а таксама патлумачыла прыярытэты шведскага старшынства ў ЕС і пазіцыю па “Ўсходнім партнёрстве”. ЕРБ: Спадарыня Морд, першае пытанне звязанае з шырока каментаванай цытатай вашага прэм'ер-міністра пра тое, што з-за сусветнага фінансавага крызісу на палітыку "Ўсходняга партнёрства" нестае грошай і яна можа прыпыніцца. Як атрымліваецца, што праз год пасля таго, як Швецыя разам з Польшчай прыдумала гэтую палітыку і дала ёй старт, ваша краіна скептычна ставіцца да яе будучыні?
Малена Морд: Я б хацела адразу вельмі ясна заявіць: нічога такога наш прэм'ер-міністр не казаў і не мог сказаць. Таму любая цытата ад яго імя, што "Ўсходняе партнёрства" можа быць прыпыненае, — няпраўда. Наадварот, Швецыя вельмі зацікаўленая ў тым, каб Партнёрства развівалася, і мы будзем рабіць усё, каб яно рэалізоўвалася, усё, што залежыць ад нас як ад старшыні ЕС. Паміж намі і калегамі ў Еўракамісіі на гэты конт поўная згода: мы хочам, каб "Усходняе партнёрства" ішло наперад. Я абсалютна ўпэўненая, што медыі няправільна інтэрпрэтавалі нашага прэм'ер-міністра.
ЕРБ: Калі Швецыя так зацікаўленая ў развіцці "Ўсходняга партнёрства", чаму гэта не адлюстравана ў вашых прыярытэтах як старшыні ЕС да канца гэтага года? У праграме старшынства "Ўсходняе партнёрства" абазначанае двума сказамі ў "іншых пытаннях", у той час як, скажам, барацьба са зменай клімату выдзеленая асобна. Ці кліматычныя змены сапраўды настолькі важней для Еўрасаюзу за суседскія стасункі?
Малена Морд: Ёсць агульныя пытанні, якія сапраўды вельмі важныя для нас, і адно з іх — важнае для ўсяго свету — гэта барацьба з фінансавым і эканамічным крызісам, і таму гэта таксама выдзелена асобна ў нашай праграме нароўні з барацьбой з негатыўнымі кліматычнымі зменамі. Праблемы з навакольным асяроддзем, кліматам датычацца ўсіх, у тым ліку рэгіён "Усходняга партнёрства", але гэта не абазначае, што мы не лічым Партнёрства важным. "Усходняе партнёрства" — гэта тэма, якую мы прымаем блізка да сэрца і збіраемся вельмі актыўна развіваць тыя асновы, якія былі закладзеныя ў Дэкларацыі ў Празе ў траўні гэтага году. Нашая краіна была адным з ініцыятараў гэтай новай палітыкі, і гэта накладвае пэўныя абавязкі.
ЕРБ: Якія практычныя перспектывы развіцця "Ўсходняга партнёрства"? Што будзе рабіцца бліжэйшым часам, асабліва датычна Беларусі?
Малена Морд: Я думаю, зараз важна дасягнуць прагрэсу ў сферы двухбаковых адносінаў, а таксама развіваць працэс, які мы называем "ўсеагульным развіццём інстытутаў грамадства". На гэта пойдзе шмат з новых сродкаў, якія выдзяляюцца на "Ўсходняе партнёрства". Калі больш канкрэтна, мы хацелі б болей выкарыстоўваць такія інструменты, як міжнародныя абмены. Як вы ведаеце, Швецыя мела вельмі шмат праграмаў па абмене з нашымі сябрамі па іншы бок Балтыйскага мора — Эстоніяй, Латвіяй, Літвой, і мы хацелі б абапірацца на гэты досвед, развіваючы кантакты з Беларуссю.
ЕРБ: Ці гэта азначае, што зараз беларускіх чыноўнікаў будуць часцей запрашаць у Швецыю, каб яны вывучалі ваш досвед? Ці маюцца на ўвазе болей шырокія абмены?
Малена Морд: І тое, і іншае. Праграма па развіцці інстытутаў грамадства — гэта тое, чым будзе займацца Швецыя падчас старшынства ў ЕС. Але наш папярэдні досвед, нашая шведская перспектыва — гэта вельмі шырокая праграма дзеянняў, якая ўключае не толькі кантакты з уладамі, але і падтрымку няўрадавых арганізацыяў, грамадзянскай супольнасці, і мы збіраемся гэта працягваць.
ЕРБ: Ці будзеце вы працягваць дыялог па правах чалавека паміж ЕС і Беларуссю, які распачаўся ў чэрвені? І калі так, то што будзеце абмяркоўваць з беларускім бокам?
Малена Морд: Мы будзем працягваць дыялог па правах чалавека, і трэба разумець, што гэта не адна сустрэча, не адзін дыялог — а неадрыўная частка нашай камунікацыі з беларускім бокам. Так што, калі ласка, не лічыце гэта аднаразовай падзеяй, якая адбываецца раз на год.
ЕРБ: Ці ёсць у вас канкрэтны спіс пытанняў для абмеркавання?
Малена Морд: Перш за ўсё, мы будзем абмяркоўваць агульную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, тыя працэсы, што мы назіраем у беларускім грамадстве. Ёсць падзеі, якія нам трэба абмяркоўваць непасрэдна, бо яны хвалююць Еўрапейскі Саюз, і яны ні для каго не сакрэт.
ЕРБ: У мінулым годзе Вы выступалі на кніжным кірмашы ў Гётэборгу на цікавую тэму: "Ці магчымая ў Беларусі дэмакратыя". У сувязі з гэтым у мяне два пытанні. Па-першае — дык ці магчымая яна з Вашага пункту гледжання і калі так, то што будзе сігналам пераменаў? А па-другое, чаму гэтая тэма была настолькі важнай для шведаў? Я з цяжкасцю магу ўявіць сабе, як прадстаўнік беларускага МЗС распавядае пра будучыню сацыял-дэмакратыі ў Швецыі на аналагічным мерапрыемстве ў Мінску...
Малена Морд: Я думаю, што гэта вельмі пазітыўны досвед. Ад Стакгольма да Мінска — дзве гадзіны лёту самалётам, і столькі ж ад Стакгольму да Бруселю. Гэта дае добрую перспектыву разумення ролі Швецыі ў стасунках паміж ЕС і Беларуссю. Швецыя і Беларусь — суседзі, і не такія далёкія. На тым жа кніжным кірмашы пра Беларусь распавядала не толькі я, але і нашая міністр па міжнародным супрацоўніцтве ў сферы развіцця Гуніла Карлсан. Гэта яскравае сведчанне таго, наколькі Швецыя зацікаўленая ў Беларусі.
ЕРБ: Ці магчымая дэмакратыя ў Беларусі?
Малена Морд: Канечне. Безумоўна. Без ценю сумнення. Дэмакратыя можа прыйсці ў Беларусь, і я спадзяюся, што мы як суседзі будзем размаўляць паміж сабой на гэтую тэму, бо суседзі могуць і павінны размаўляць на самыя розныя, нават складаныя тэмы.
ЕРБ: У Швецыі ёсць адмысловая ўрадавая праграма па супрацоўніцтве з Украінай на 2009-2013 год. Ці ёсць нешта з шведска-ўкраінскага досведу, што можна было б прымяніць у дачыненні да Беларусі?
Малена Морд: Ёсць шмат агульных тэмаў для размовы, і адна з іх — гэта тое, што мы ўсе дзелім паміж сабой Балтыйскае мора. Беларускі бок таксама, бо вашы рэкі ўпадаюць у Балтыйскае мора, і нам трэба супрацоўнічаць, каб упэўніцца, што мора і ягонае асяроддзе застануцца нашым дзецям.
Гэта тое, пра што нам трэба размаўляць як суседзям. Мы павінны быць пэўныя, што нашы сцёкавыя воды не забрудзяць мора настолькі, каб у ім маглі плаваць наступныя пакаленні. У такім супрацоўніцтве могуць добра спалучыцца прыярытэт нашага старшынства ў ЕС — ахова навакольнага асяроддзя — і стратэгія ЕС па Балтыйскім моры. І тут мы шмат у чым залежым ад нашых суседзяў: Расіі, Беларусі, Украіны.
ЕРБ: Супрацоўніцтва па Балтыйскім моры будзе адным з накірункаў "Усходняга партнёрства" ці гэта нешта асобнае?
Малена Морд: Адзін з накірункаў "Усходняга партнёрства" будзе звязаны з экалогіяй і энергаэфектыўнасцю. Тут, я думаю, шмат трэба зрабіць у такіх краінах як Беларусь, Украіна, але таксама і ў Швецыі, бо цяперашняя сітуацыя ў прамысловых сектарах таксама прыводзіць да негатыўных зменаў у клімаце. І ў межах "Усходняга партнёрства" мы можам вырашыць, што мы можам зрабіць разам — не толькі шляхам дыялогу, але і шляхам канкрэтных сумесных праектаў.
ЕРБ: Экалогія, энергаэфектыўнасць — гэта добрыя тэмы для доўгатэрміновага планавання. А ў кароткай перспектыве большасць беларусаў не можа даведацца больш пра сваіх суседзяў з ЕС, бо кошт еўрапейскай аднаразовай візы занадта высокі — 60 еўра. Ці плануеце вы нешта змяніць у гэтым падчас свайго старшынства ў ЕС?
Малена Морд: Мы абмяркоўваем гэтае пытанне ўнутры Еўрапейскага Саюзу, хутка распачнецца дыялог пра тое, як мы ўвогуле ставімся да ўсіх дамоўленасцяў па аблягчэнні візавага рэжыму. Але ў практычным сэнсе — вы, напэўна, ведаеце, што Швецыя не бярэ аплаты за палову візаў, якія выдае беларусам. І мы будзем працягваць гэтую практыку так шырока, як толькі можам, асабліва калі гаворка будзе весціся пра моладзь, культурніцкія абмены, адукацыю і г.д. У сваіх двухбаковых стасунках з Беларуссю мы вельмі ахвотна выдаём бясплатныя візы на тыя мэты, якія лічым вельмі важнымі — абмены або падарожжы паміж нашымі краінамі.
ЕРБ: У двухбаковых стасунках Швецыя таксама падае добры прыклад культурнага ўзаемадзеяння з Беларуссю. Ваш амбасадар у Мінску Стэфан Эрыксан — адзін з нешматлікіх дыпламатаў ЕС, які размаўляе па-беларуску. Вашае міністэрства агульна заахвочвае ўсіх дыпламатаў вывучаць мовы краінаў, дзе яны знаходзяцца, ці гэта болей прыклад асаблівай сувязі паміж нашымі краінамі?
Малена Морд: З аднаго боку, канечне ж, мы ўсе ведаем, што валоданне мясцовай мовай дае абсалютна новую перспектыву двухбаковым адносінам. Але наш амбасадар у Беларусі ў дадатак да гэтага асабіста вельмі зацікавіўся вывучэннем беларускай мовы, і я ведаю, што ён вельмі ўцягнуты ў гэты працэс. Але таксама і мы, з боку шведскага ўрада, вылучылі праз Шведскі інстытут дадатковыя грошы на развіццё культурных стасункаў з Беларуссю з вельмі выразным фокусам на беларускай мове. Гэта тое, што мы лічым вельмі важным: гэта і літаратурныя пераклады, і культурныя фестывалі, і моўныя курсы, і кніжныя выставы... Мы хочам, каб такіх падзеяў было болей.
ЕРБ: Маё апошняе пытанне звязанае з нашым радыё. Мы спадзяемся, што аднойчы ў нас будзе магчымасць арганізаваць інтэрв'ю з вамі ўжо на тэрыторыі Беларусі. Якая, на вашу думку, роля медыяў у Беларусі зараз, падчас інтэнсіфікацыі стасункаў нашай краіны з Еўропай?
Малена Морд: Пытанне пра сродкі масавай інфармацыі ўвесь час стаіць на парадку дня нашага дыялогу з Беларуссю, і так будзе працягвацца і падчас шведскага старшынства. Медыі — гэта вельмі важны элемент грамадства, бо яны даюць незалежныя галасы, якія адлюстроўваюць усе грамадскія працэсы. Гэта вельмі важна і для Швецыі, і для іншых краінаў — такіх, як Беларусь.
Гутарыла Алена Васілеўская