Малы і сярэдні бізнэс застаецца пад прэсам дзяржавы

Праверкі малога і сярэдняга бізнесу застаюцца фіскальнымі і карніцкімі, а не папераджальнымі і прафілактычнымі. Для бальшыні прадпрымальнікаў прыход інспектара заканчваецца штрафам.  Гэта выснова аналітычнага дакладу "Кантрольная і наглядная дзейнасць у Рэспубліцы Беларусі за 2008 г.", падрыхтаванага Міжнароднай фінансавай карпарацыяй (МФК). Спецыялісты апыталі 400 малых і сярэдніх прыватных прадпрыемстваў і 125 ІП ва ўсіх сферах эканомікі і рэгіёнах краіны. Вынікі: сярэдняя колькасць праверак аднаго суб'екта гаспадарання паменела - 6 дзён на год супраць 24 дзён у 2006 г. Аднак застааецца высокай колькасць тэхнічных праверак. Пажарнікі адведваюць малое прадпрыемства 2 разы на год, хаця толькі 5,5% суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу маюць высокую ступені рызыкі пажару (выраб вогненебяспечнай прадукцыі). Прычым 18% сапраўды небяспечных вытворчасцяў пажарнікі не правяралі ўжо 2 гады. Аналагічная сітуацыя з санэпіднаглядам. Толькі 12% суб'ектаў гаспадарання  маюць патэнцыйную небяспеку для санітарыі і гігіены, аднак праверкі дасягнулі 3 разоў на год. Занадта вялікія паўнамоцтвы інспектараў і адсутнасць зразумелай працэдуры правядзення - найбольш сур'ёзныя праблемы праверак бізнэсу. Бальшыня бізнэсоўцаў ахвотней плаціць штрафы, чым выконвае патрабаванні іспектараў, бо выкананне ўсіх гэтых патрабаванняў зрабіла б бізнэс непрыбытковым.

Беларускія навіны