"Манчэстар Юнайтэд" стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў
Фінал Лігі чэмпіёнаў адбыўся ўчора ў Маскве. Сустракаліся англійскія клубы "Чэлсі" і "Манчэстар Юнайтэд". Асноўны час закончыўся ўнічыю 1:1, лік не змяніўся і пасля двух
дадатковых таймаў. У серыі пасляматчавых пенальці больш удачлівымі
аказаліся футбалісты "МЮ".
Як паведамляе маскоўская міліцыя, сур'ёзных здарэнняў падчас матчу і пасля яго заканчэння не было. Нагадаем, у расійскую сталіцу прыехалі 42 тысячы англійскіх балельшчыкаў.
ИТАР-ТАСС
Як паведамляе маскоўская міліцыя, сур'ёзных здарэнняў падчас матчу і пасля яго заканчэння не было. Нагадаем, у расійскую сталіцу прыехалі 42 тысячы англійскіх балельшчыкаў.
ИТАР-ТАСС