Мангол частаваў беларускіх памежнікаў цукеркамі, каб патрапіць у ЕС
Падкупіць беларускіх памежнікаў цукеркамі і гарэлкай спрабаваў грамадзянін Манголіі. Ён ехаў на цягніку Масква-Прага па пашпарце свайго малодшага брата. Калі ж гэта было выкрыта, мангол прапанаваў памежнікам тры скрыні цукерак расійскай вытворчасці і літар гарэлкі "Чынгізхан", у спадзяванні, што яго прапусцяць у ЕС. Цяпер мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, паведамляе БЕЛТА.