Manic Street Preachers напісалі “паштоўку ад маладзёна”
Manic Street Preachers вызначыліся з тытулам для свайго дзясятага студыйнага альбома. Кружэлка пад назвай «Postcards From A Young Man», з'явіцца ў крамах у
верасні гэтага года. Пакуль гурт не апублікаваў ні трэк-ліст, ні
якія-небудзь іншыя падрабязнасці дыска.
Паведамляецца, што рэліз альбома супадзе па часе з пачаткам новага вялікага турнэ калектыву ў Вялікабрытаніі. У межах гастроляў, якія адкрыюцца ў Глазга 29 верасня, Manic Street Preachers правядуць звыш дваццаці канцэртаў.
Папярэдні альбом рокераў «Journal for Plague Lovers» выйшаў у траўні 2009 года на лэйбле Columbia. Тады чатыры буйныя гандлёвыя сеткі ў Вялікабрытаніі — Sainsburys, Tesco, Asda і Morrisons – запатрабавалі, каб пласцінка прадавалася абгорнутай у непразрыстую плёнку, палічыўшы, што вокладка, аформленая творам мастачкі Джэні Сэвіл (Jenny Saville) «Пільны погляд» (Stare), выглядае занадта задзірліва.
Фота: musicwallpapers.net