"Манрэаль" хоча абмяняць Касціцыных

Кіраўніцтва "Манрэаль Канадыенс" працягвае спробы арганізаваць абмен братоў Касціцыных, паведамляе "Спорт-Экспресс". Генеральны мэнэджар хакейнага клуба Боб Гейні хоча выкарыстаць беларускіх форвардаў у шматбаковым абмене: адным з магчымых пакупнікоў называюць "Эдмантан Ойлерз". "Нафтавікі" гатовыя аддаць за братоў перспектыўнага нападніка Эндру Кальяна.

Нагадаем, што Сяргей Касціцын быў нядаўна выкліканы з фарм-клуба і паспеў набраць за два матчы 2 (0+2) ачкі, а Андрэй Касціцын прапусціў апошні паядынак супраць "Пітсбурга" з-за траўмы нагі.