"Манрэаль" Касціцыных прайграе "Пітсбургу", лік серыі — 2:3

У ноч на нядзелю прайшоў пяты матч 1/4 фінала Кубка Стэнлі паміж "Пітсбургам" і "Манрэалем", за які гуляюць беларусы Андрэй і Сяргей Касціцыны. Гаспадары пляцоўкі выйгралі з лікам 2:1 (1:0, 1:0, 0:1). Такім чынам, лік у серыі стаў 3:2 на карысць "Пітсбурга".
Нагадаем, серыя працягваецца да чатырох перамог адной з каманд. Наступны матч адбудзецца 10 траўня ў Манрэалі.

У выпадку паражэння "Манрэаля" ў серыі браты Касціцыны змаглі б узмацніць беларускую зборную, якая выступае на чэмпіянаце свету ў Нямеччыне. Беларускія хакеісты стартуюць сёння матчам з казахамі.

Адзначым, што Сяргей Касціцын не гуляе ўжо сем запар матчаў плей-оф.