"Манрэаль" з дапамогай беларусаў выйшаў у 1/4 фінала Кубка Стэнлі

Браты Андрэй і Сяргей Касціцыны дапамаглі "Манрэалю" выйсці ў 1/4 фінала Кубка Стэнлі. У сёмым матчы 1/8 фінала "Манрэаль" разграміў "Бостан" з лікам 5:0. Вынік серыі - 4:3.  Андрэй Касціцын закінуў дзве шайбы і зрабіў адну выніковую перадачу, а яго малодшы брат Сяргей набраў 2 ачкі (1+1) па сістэме "гол+пас", паведамляе "Прессбол"