"Манрэаль", за які выступаюць браты Касціцыны, прайграў "Бостану"
Мінулай ноччу стартавалі яшчэ чатыры серыі 1/8 фінала новага розыгрышу Кубка Стэнлі. "Манрэаль", за які выступаюць беларускія форварды Андрэй і Сяргей Касціцыны, пацярпеў паражэнне ў гасцях ад пераможцы Ўсходняй канферэнцыі "Бостана" — 2:4 (1:2, 1:0, 0:2). З беларусаў на лёд выходзіў толькі Андрэй Касціцын, аднак вызначыцца яму не ўдалося.
Астатнія паядынкі серыі "Бостана" і "Манрэаля", якая працягнецца да 4 перамог, запланаваныя на 18, 20, 22 красавіка і, калі спатрэбіцца, 25, 27 і 29 красавіка, нагадвае БЕЛТА.
У выпадку, калі "Манрэаль" прайграе, Андрэй Касціцын паспее выступіць за нацыянальную зборную на чэмпіянаце свету.