Маральнага права судзіць Яну Палякову ўлады не маюць
Хто стаў завадатарам крымінальнай справы супраць яе? Што казала Яна за дзень да смерці маці? Што было на плёнцы, якая нібыта пацвярджала віну Яны? Незадоўга да судовага працэсу Яна Палякова патрапіла з комай у рэанімацыю. Яе там хутка адкачалі, і, згодна са словамі маці, адправілі дадому. Хоць па ўсіх паказаннях павінны былі пакласці ў кардыялогію. Яна тады ледзь прыйшла дадому, часта пасля гэтага яна літаральна губляла прытомнасць… Маці намагалася дабіцца дапамогі ад дактароў, упрошвала пракурорскіх і судзейскіх работнікаў адкласці працэс хоць бы на пару тыдняў. Усюды адмова. Хто штурхаў справу?
Трагедыя здарылася зранку сёмага сакавіка, непасрэдна ў кватэры Паляковых. Прыгожая, адукаваная жанчына павесілася ў пярэднім пакоі.
А трэцяга сакавіка Салігорскі суд пад старшынствам суддзі сп. Бураўцова вынес Яне прысуд па крымінальнай справе. Яе прызналі вінаватай у загадзя ілжывым даносе на службовую асобу, далі два з паловай года «хіміі».
Службовая асоба – гэта капітан салігорскай міліцыі хтосьці Пугачоў. Напачатку верасня ў мясцовую пракуратуру паступіла заява, у якой Яна Палякова вінаваціла яго ў збіцці ў будынку міліцыі. Яна прасіла пракурорскага рэагавання на падобныя дзеянні міліцыянта, сцвярджала, што апошні пераследваў яе за тое, што ў перадвыбарнай кампаніі яна збірала подпісы за Вольгу Казуліну.
Салігорская пракуратура не знайшла пацверджанняў азначаным Янай фактам, калегаў падтрымала ў гэтым і абласная наглядная інстанцыя. У сваю чаргу праз нейкі час капітан міліцыі Пугачоў запатрабаваў прыцягнуць да крымінальнай адказнасці Палякову за паклёп.
Але не ён, як усё ж такі высвятлілася, галоўны завадатар злашчаснага крымінальнага працэсу. На судовым паседжанні дзяржаўны абвінаваўца заявіў, што крымінальная справа распачатая паводле патрабавання пракуратуры Мінскай вобласці.
На судзе ў якасці аднаго з асноўных доказаў невінаватасці капітана выкарыстоўвалася відэаплёнка (у Салігорскім ГРАУС каля дзяжурнай часткі ўмантаваная відэакамера). Прадстаўлены відэазапіс сведчыў: Яна ўваходзіць у будынак ГРАУС адна, адна сядзіць на лаўцы для наведвальнікаў, адна выходзіць з будынка ГРАУС. Пугачоў ні побач з ёй, ні на адлегласці зняты не быў.
Але, з іншага боку, суд экспертызы відэаплёнкі не правёў. Сапраўднасць відэазапісу, такім чынам, не засведчаная. Пацвярджала алібі капітана і цэлая група міліцыянераў. Аднак у адміністрацыйных і крымінальных працэсах з палітычнай афарбоўкай да паказанняў міліцыі незалежны люд ужо даўно ставіцца скептычна. Як гаворыцца, аднойчы схлусіўшы, хто табе паверыць?
А з той прычыны, што гэтае «схлусіўшы» адчулі на сабе досыць шмат беларусаў, то атрымліваецца – ужо даўно не аднойчы.
Магу з уласнага жыцця прыклады прывесці: пасля першых «праўдзівых паказанняў» супрацоўнікаў міліцыі, якія зацягнулі мяне ў варанок ад намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы ў сакавіку 2006 года, я гасцявала на Акрэсціна 10 сутак. Пасля другіх ну вось «сумленных-прысумленных» сведчанняў міліцыянераў у студзені мінулага года я 15 сутак вывучала Салігорскі ізалятар часовага ўтрымання.
У апошнім выпадку і відэаздымкі з аўдыёзапісам у судзе прысутнічалі, зробленыя, дарэчы, міліцыяй, і дэманстраваліся ўсе гэтыя запісы зале, поўнай народу. Плёнка начыста аспрэчвала ўсё, пра што сведчылі міліцыянеры і райвыканкамаўскія ідэолагі: г. зн. не выкрыквала, не заклікала, не пагражала…
Але тады паказанні гэтай неадушаўлёнай важнай сведкі да ўвагі суддзёй Бураўцовым (усё тым жа) прынятыя не былі. Ну так, адміністрацыйная справа – не крымінальная. А пятнаццаць сутак – не 2,5 гады "хіміі".
Але ж і справу заводзілі, і прысуд выносілі хвораму, змучанаму чалавеку – гэта бачылі ўсе. Ці не ў гэтым пачатак трагедыі?
Маці Яны Паляковай узгадвае, што незадоўга да судовага працэсу дачка патрапіла з комай у рэанімацыю. Яе там хутка адкачалі, і, паводле слоў матулі, адправілі дадому. Хоць па ўсіх паказаннях павінны былі пакласці ў кардыялогію. Дачка тады ледзь прыйшла дадому, часта пасля гэтага яна літаральна губляла прытомнасць.
Маці намагалася дабіцца дапамогі ад дактароў, упрошвала пракурорскіх і судзейскіх працаўнікоў адкласці працэс хаця б на пару тыдняў. Усюды адмова. Судовую машыну, у жораны якой патрапіла Яна Палякова, камусьці карцела пракруціць як мага хутчэй.
Не даць праваабаронцы перадышкі. Як быццам машына гэтая мела справу з бязлітаснай істотай, што пабарвавала рукі нявіннай крывёю і асірацела дзяцей, а не з маладой жанчынай, якая жыццё прысвяціла дапамозе пацярпелым ад самавольства, уся віна якой складалася ў тым, што факты, пра якія яна напісала ў пракуратуру, нібыта не пацвердзіліся.
Яна была юрыстам, не па чутках ведала, што пракуратура і іншыя інстанцыі проста заваленыя скаргамі. Ну не знайсці праўды ў дзяржаве…
Але каб чалавеку давалі 2,5 гады "хіміі" толькі за тое, што ён смеў паскардзіцца? Альбо выпадак з Янай – гэта новая фішка, якую ўкараняюць службоўцы, каб ужо зусім спакойна спачываць у сваіх крэслах? На прыкладзе Паляковай адбіць ахвоту скардзіцца ва ўсіх астатніх, каб іншым не панадна было?
Нават калі дапусціць, што Пугачоў Палякову не збіваў, што плёнка сапраўдная, знятая менавіта ў той азначаны дзень – ізноў жа, "хімію" за што?
У такім разе за тое, што асмелілася скарыстаць да прадстаўнікоў улады тыя метады, якія дазваляе сабе толькі сама ўлада ў дачыненні да ўсіх непажаданых, і, перш за ўсё – да тых, хто выступае за засваенне грамадствам і сістэмай дэмакратычных каштоўнасцяў.
Казулін, Парсюкевіч, Кім, Марыніч… Гэты спіс у Беларусі такі доўгі. А доказы іх віны такія непераканаўчыя.
Маладая, з вышэйшай юрыдычнай адукацыяй, з правільным, добрым маўленнем, энергічная Яна Палякова была беспрацоўнай больш за 10 гадоў. Чаму? Толькі таму, што мясцовым службоўцам у свой час не спадабалася яе прынцыповасць пры выкананні сваіх абавязкаў.
У нас увогуле ў дзяржаве так прынята – выкідваюць за борт, пазбаўляюць працы менавіта тых людзей, якія самастойна думаюць і унутрана незалежныя. Дарэчы, высокіх прафесіяналаў.
Ва ўсіх цывілізаваных краінах менавіта такія людзі складаюць залаты запас грамадства. У нас – на жаль. Нянавісць улады да такіх людзей падобная на нянавісць Сальеры да Моцарта.
Аўтарка гэтых радкоў таксама пазбаўленая афіцыйнай працы. І гэта сапраўды нялёгка, калі цябе пакідаюць без кавалка хлеба. І не таму, што ты не ўмееш працаваць, а таму, што адмовіўся хлусіць, выкручвацца і маральна апускацца. А пасля гэтага трэба жыць і працягваць трымаць маральную планку. Само па сабе гэта цяжкае выпрабаванне, а калі сюды яшчэ дадаць ганенне, якая навалілася на Яну? Гэтыя незразумелыя тэлефанаванні з пагрозамі, якія ні суду, ні пракуратуры цікавыя не былі…
Хутчэй за ўсё, будзь у Яны Паляковай сталая праца, яна цяпер бы жыла.
Засталася б яна жывая і калі б не было абмежавання свабоды судовым пакараннем. Калі пакаранне празмеру, яно само ператвараецца ў злачынства.
Паралель: маладая жанчына, галоўны рэдактар салігорскай дзяржгазеты «Шахцёр» была асуджаная за крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам. Абірала падначаленых журналістаў, падпісвала чужыя артыкулы сваім прозвішчам. Вы думаеце, пасля суду, які вынес два года ўмоўна, яе папрасілі вызваліць пасаду? Дзе там! Пакінулі і пры партфелі, і чальцом райвыканкама. Без працы апынуліся журналісты, якія наважыліся пажаліцца на злодзея-кіраўніка. Цяпер думаецца: добра, хоць "хімію" за скаргі журналістам не далі.
Толькі пасля майго выступу па радыё «Сталіца» падчас перадвыбарнай кампаніі гэтую красу-рэдактара з пасады знялі. Вы думаеце, яна зараз без працы? Як жа! Тут жа знайшлі ёй цёпленькае месца на райвыканкамаўскім тэлебачанні. Відаць, такім у нас зараз паўсюль дарога.
Дык якое ж права мелі ўлады судзіць Яну Палякову? Маці Яны ў апошнія дні літаральна не адыходзіла ад дачкі. Спаць перабралася ў яе пакой. Уначы амаль не заплюшчвала вачэй. А з пятніцы на суботу пад раніцу моцна заснула…
Сваю заяву ў пракуратуру Яна аднесла як раз у той час, калі гарадская вертыкаль абвясціла пра ўвод у горадзе абавязковых штомесячных суботнікаў для збору сродкаў на пабудову праваслаўнага храма. Сабраныя сродкі пералічваюцца на райвыканкамаўскі рахунак. У аргкамітэце па будаўніцтве культавага будынка адныя райвыканкамаўскія службоўцы – хоць бы святара для прыстойнасці ўключылі, лекара, настаўніка. Царква ў нас, згодна з законам, ад дзяржавы аддзеленая. Гэта значыць, наўпрост ні тая, ні іншая залазіць у справы адзін аднаго права не мае. Куды ў такім разе глядзіць пракуратура? Тут з боку райвыканкама відавочнае самаўпраўства і наўпроставы замах на канстытуцыю.
Але – пракуратура глядзела на Яну Палякову.
Зрэшты, часам думаеш: можа і добра, што службоўцы імкнуцца займацца царкоўным будаўніцтвам. Можа, гэта выклікана іх душэўнымі пакутамі ад прадчування таго, што чакае іх за той рысай, куды сышла Яна Палякова. Бо падсвядомасць усё ведае. Ведае, што суд Божы непадкупны, і там у аснове зусім іншыя крытэры, чым тыя, якімі кіруюцца прадстаўнікі дзяржаўнай улады, ажыццяўляючы сваё права быць моцнымі. І пры гэтым не задумляючыся ламаць лёсы тым, хто не дагадзіў. Яна ім не здалася. Вырашыла сысці да Вышэйшага суддзі. Ён чакае ўсіх.
Навіны Еўрарадыё па тэме:
У Салігорску павесілася правабаронца Яна Палякова
Яну Палякову ўшанавалі хвілінай маўчання
Юрыст Алег Воўчак мяркуе, што Яну Палякову маглі давесці да самагубства
Валянцін Стэфановіч: "У Беларусі пачасціліся выпадкі знішчэння людзей"
За дзень да смерці Я.Паляковай "СБ" змясціла пра яе фельетон
У Мінску прайшла акцыя памяці праваабаронцы Яны Паляковай
Пахаванне Яны Паляковай пройдзе 9 сакавіка ў Салігорску
Пракуратура праводзіць праверку па факце самазабойства Яны Паляковай
Фота - Хартыя-97