Марціна Шульца пераабралі на пасаду старшыні Еўрапарламента
Палітык будзе ўзначальваць яго яшчэ 2,5 гады.
Галасаванне па кандыдатуры лідара еўрапейскай фракцыі сацыялістаў Шульца прайшло сёння на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу. Большасць дэпутатаў падтрымалі яго.
Еўрапейскі парламент – заканадаўчы орган Еўрапейскага саюза, які выбіраецца наўпрост грамадзянамі дзяржаў-членаў Саюза. Разам з Саветам Еўрапейскага саюза парламент ўтварае двухпалатную заканадаўчую галіну ўлады ЕС і лічыцца адным з самых уплывовых заканадаўчых органаў свету.
Фота Reuters