Марэк Сікора стаў новым трэнерам хакеістаў мінскага "Дынама"

Новым настаўнікам мінскага хакейнага клуба "Дынама" чэшскі спецыяліст Марэк Сікора. Раней ён трэніраваў екацярынбургскі "Аўтамабіліст". Не выключаецца і варыянт, пры якім Сікора ўзначаліць і зборную Беларусі, паведамляе "Прессбол".

Аляксандру Андрыеўскаму, які працаваў з "Дынама" ў другой палове мінулага сезону, прапанавалі ўвайсці ў трэнерскі штаб Сікоры або ўзначаліць каманду Моладзевай хакейнай лігі.

Што датычыць трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі, якой хутка належыць гуляць на чэмпіянаце свету, то ён можа быць прызначаны на наступным тыдні. Не выключана, што гэта адбудзецца на паседжанні выканкама хакейнай федэрацыі. Яно запланаванае на бліжэйшы панядзелак, 5 красавіка.