Маргарэт Тэтчэр – 85 гадоў

У адной з самых вядомых жанчын у сусветнай палітыцы юбілей. Магарет Тэтчэр спаўняецца 85 гадоў.
"Жалезная лэдзі", адзіная дама-прэм'ер у брытанскай гісторыі, тройчы яна прыводзіла кансерватыўную партыю да перамогі на выбарах, і ўзначальвала ўрад больш за 11 гадоў. 80-я гады прайшлі ў краіне пад знакам "тэтчэрызму", які ўключаў ў сябе класічныя ліберальныя каштоўнасці.

Адначасова Тэтчэр супраціўлялася інтэграцыі Брытаніі ў Еўропу, што ўжо ў 1990-я гады спрыяла паразе кансерватараў на выбарах. У 1992 годзе каралева Элізабэт Другая прысвоіла Маргарэт Тэтчэр асабістае дваранства з тытулам баранэсы, паведамляе ВВС.