Markscheider Kunst далі заданне фэнам
Піцерскі гурт Markscheider Kunst прэзентаваў свой новы сінгл у рэжыме онлайн. Кампазіцыю "Аднойчы" можна бясплатна спампаваць альбо на афіцыйным сайце калектыву, альбо на старонцы каманды ў сацыяльнай сетцы "Кругі".
Акрамя новай песні Markscheider Kunst таксама выклалі на сваім сайце зыходны мульцітрэк кампазіцыі "Аднойчы", і далі такім чынам сваім прыхільнікам магчымасць стварыць уласную версію гэтай рэчы. Характэрна, што музыкі-аматары змогуць прадставіць свой рэмікс на "Аднойчы" самім Markscheider Kunst, загрузіўшы свой твор на адмыслова створаную для гэтага старонку на "Кругах".
Удзельнікі Markscheider Kunst абяруць найлепшую версію "Аднойчы" і далучаць яе да новага альбома ў якасці бонус-трэка. Адбор працягнецца да 10 студзеня 2010-га года.
У хуткім часе адбудзецца прэзентацыя альбома "Аднойчы" . Песня-рэмікс ад прыхільніка нажыва прагучыць 20-га лістапада на канцэрце гурта ў піцерскім "Главклубе".
Фота: kajlas.livejournal.com