Маршрутак у Мінску стала менш

Лік экспрэсных аўтобусаў у Мінску і прыгарадзе на пачатку года скараціўся. Як паведамляе газета "Минский курьер", на пачатак лютага ў сталіцы і прыгарадзе пасажыраў перавозіла 831 маршрутка недзяржаўнай формы ўласнасці. На працягу некалькіх гадоў колькасць такіх аўтобусаў на камерцыйных перавозках пасажыраў была большай за тысячу. У пачатку 2008-га іх было 1115, у пачатку 2007-га — 1010.

Уладальнікі маршрутак тлумачаць скарачэнне ліку найперш нерэнтабельнасцю гэтага віду дзейнасці.