Мартынаў гатовы вярнуцца ў Брусэль
Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў яшчэ ўчора пакінуў Брусэль, дзе, згодна з інфармацыяй прэс-сакратара МЗС РБ Андрэя Савіных, працаваў "паводле свайго графіку рабочых сустрэч і кансультацый". 10 студзеня Мартынаў разлічваў на сустрэчу з кіраўніком МЗС ЕС Кэтрын Эштан, але ў яе графіку не знайшлося для гэтага вольнага часу.
Як удалося высветліць польскаму агенцтву РАР, у выходныя ў Празе адбылася толькі нефармальная сустрэча беларускага міністра з камісарам па пытаннях пашырэння Саюза Штэфанам Фюле. "Камісар Фюле пацвердзіў пазіцыю Кэтрын Эштан, агучаную адразу пасля выбараў 19 снежня", — заявілі РАР крыніцы ў Еўрапейскай камісіі.
Зрэшты, Мартынаў гатовы ўжо заўтра вярнуцца ў Брусэль, калі Эштан пацвердзіць магчымасць аўдыенцыі. Так пракаментавалі гэтую сітуацыю ў амбасадзе Беларусі ў Бельгіі.