Мартынаў: "Усходняе партнёрства" павінна мець раўнапраўныя ўмовы для ўсіх
Праграма "Усходняе партнёрства" павінна засноўвацца на раўнапраўным для ўсіх удзельнікаў механізме. Гэта прынцыповая пазіцыя Беларусі, якая пакуль падзяляецца Еўрасаюзам. Такую заяву міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава змяшчае чэшская газета "Народныя навіны".
Па словах міністра, на сустрэчы з "тройкай" ЕС, якая адбылася ў канцы студзеня, Беларусь пацвердзіла, што ў прынцыпе пазітыўна ставіцца да ідэі "Усходняга партнёрства", бачыць у ёй канструктыўнае ядро і канструктыўны кампанент.
Як адзначыў Мартынаў, Беларусь не ставіць перад сабой мэту стаць чальцом ЕС у агляднай будучыні і таму не прэтэндуе ні на маштабную эканамічную дапамогу па лініі ЕС, ні на якія-небудзь іншыя прэферэнцыі і палёгкі.
У рамках "Усходняга партнёрства" Беларусь плануе супрацоўнічаць з Еўрасаюзам у сферах процідзеяння нелегальнай міграцыі, наркатрафіку, арганізаванай злачыннасці, узаемадзейнічаць у энергетычнай і мытнай сферах, спрашчэнні руху тавараў і інш.
БЕЛТА