Лідар французскіх нацыяналістаў Марын Лё Пэн зламала пазваночнік

Паводле газеты Le Figaro, кіраўніца ўльтра правага “Нацыянальнага фронту” не можа перасоўвацца, бо зламала крыжавую костку. Прычынай траўмы стала падзенне ў пусты басейн.  

У сваю чарго прэс-служба Марын Лё Пэн паведаміла, што нягледзячы на траўму палітык працягвае працаваць, інфармуе РИА Новости.

Лё Пэн была кандыдаткай на пасаду прэзідэнта на апошніх выбарах у Францыі.