Марына Фядута дамагаецца спаткання і вызвалення мужа
Марына Фядута не можа дамагчыся спаткання з мужам Аляксандрам Фядутам, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ як падазраваны ў арганізацыі масавых беспарадкаў.
Пра гэта жанчына заявіла сёння сайту кампаніі "Гавары праўду".
Паводле словаў Марыны, 4 студзеня адвакат прысутнічаў на допыце Фядуты, але зносіны абвінавачванага з абаронцам звяліся да яго прысутнасці на допыце. "Пад падпіску аб невыездзе яго вызваліць адмовіліся, мы падалі скаргу. Зараз з адвакатам разглядаем пытанне, каб накіраваць скаргу ў суд на змяненне меры стрымання", — паведаміла яна.