Масавыя абстрэлы Украіны не зменяць дынаміку вайны — Washington Post
Украінскія вайскоўцы / Reuters
Масавыя абстрэлы гарадоў па ўсёй Украіне, якіх стала значна больш на гэтым тыдні, не зменяць дынаміку вайны. Пра гэта піша The Washington Post са спасылкай на вайсковых аналітыкаў.
— Украіна так радыкальна змяніла ход змагання, што адзінае нявырашанае пытанне палягае ў тым, колькі яшчэ тэрыторый Украіна зможа вярнуць, а не ў тым, ці зможа Расія дасягнуць сваіх мэт, — сказаў Роб Лі з Філадэльфійскага даследчага інстытуту знешняй палітыкі.
Эксперты ўпэўненыя ў тым, што адзінае, што зможа прыпыніць контрнаступ украінцаў — надвор'е. Але пакуль ініцыятыва цалкам на іх баку.