Недасведчаны кіроўца трапіў у аварыю: тры чалавекі загінулі
Аўтамабільная аварыя здарылася позна ўвечары 11 траўня каля вёскі Савічы, што ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
Малады 20-гадовы кіроўца ехаў на аўтамабілі “Фольксваген вента”. Ён не здолеў выбраць бяспечную хуткасць, не справіўся з кіраваннем, выехаў на левую па хадзе яго руху абочыну і ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва. Пасля гэтага машына загарэлася.
Кіроўца, а таксама двое яго пасажыраў (1992 і 1995 гадоў нараджэння) загінулі на месцы.
Як паведамілі БЕЛТА ў дзяжурнай частцы ДАІ, кіроўца меў малы досвед, ён атрымаў правы толькі ў 2012 годзе. Папярэдняя прычына аварыі — перавышэнне хуткасці.