Машыну Анатоля Лябедзькі двойчы спынялі міліцыянты

Машыну лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі па дарозе з Валожына ў Мінск двойчы спынялі супрацоўнікі міліцыі.  Нагадаем, Лябедзька сёння быў аштрафаваны валожынскім судом на 1 млн 50 тысяч рублёў за ўдзел у сярэдзіне лютага ў акцыі падтрымкі кіраўніцы Івянецкай арганізацыі незарэгістраванага Саюза палякаў у Беларусі Тэрэсы Собаль.

Як паведамляе БелаПАН, пасля суда палітык ехаў у Мінск. Спачатку яго спынілі і праверылі пашпарты ўсіх пасажыраў, пасля міліцыю зацікавіў аўтамабіль, які, нібыта, нагадваў машыну, што знаходзіцца ў вышуку. У выніку, Лябедзька пакінуў аўтамабіль і дабіраўся да сталіцы на папутках.