Маскоўскае казіно “Shangri La” пераязджае ў Мінск
Маскоўскае казіно “Shangri La" першым з расійскіх ігорных дамоў атрымала ліцэнзію для працы ў Мінску. Паводле звестак “Белорусской деловой газеты”, першыя залі казіно адкрыюцца пра канцы ліпеня. У анонсе, які яшчэ ў траўні распаўсюдзіў уласнік казіно “Shangri La" — кампанія “Storm International” — паведамляецца, што ў мінскім “Shangri La" будзе 12 сталоў і 70 аўтаматаў для гульні. У склад казіно таксама ўвойдзе два бары, рэстаран, спорт-бар з таталізатарам. Агульная плошча “Shangri La" ў Мінску складзе 1500 квадратных метраў.
Каб атрымаць ліцэнзію, уласнікі “Shangri La" абавязаліся выконваць беларускае заканадаўства ў сферы ігральнага бізнэсу, паведамляе агенцтва “Интерфакс”. У прыватнасці, гаворка ідзе пра падатковае заканадаўства а таксама пра тое, што кіраўнік казіно або яго намеснік павінен быць грамадзянінам Беларусі і мець досвед працы не меншы за 3 гады.
Фантастычную краіну пад назвай Шангры Ла прыдумаў і апісаў у рамане "Згублены гарызонт" ангельскі пісьменнік Джэймс Хілтан. Назва “Shangri La” — сінонім словазлучэння “рай на зямлі”.