Маскоўскі аэрапорт "Дамадзедава" аднавіў працу пасля пажару

Маскоўскі аэрапорт "Дамадзедава" аднавіў працу пасля пажару

Раніцай 3 верасня ў маскоўскім аэрапорце "Дамадзедава" адбыўся пажар. Там гарэла памяшканне складу, з-за чаго ўзнікла задымленне ў будынку тэрміналу. Як інфармуе РІА "Новости", на цокальным паверху праводзіліся рамонтныя работы, падчас якіх і адбылося ўзгаранне будаўнічых матэрыялаў. З-за таго, што дым трапіў у сістэму вентыляцыі, вырашылі эвакуяваць 3 тысячы пасажыраў. Па меддапамогу ніхто не звяртаўся.

На цяперашні час аэрапорт ужо аднавіў працу. Вядома, што былі затрыманыя 30 рэйсаў.

Фота: ria.ru